Спадчына: Дзяржаўтаінспекцыі
Серада, 12 Лістапад 2025 11:47
2025 г. — 80 гадоў з часу стварэння аддзела дзяржаўнай аўтаінспекцыі Кобрынскага РАУС (1945)
Гісторыя Дзяржаўтаінспекцыі — гэта слаўны шлях, поўны гераічных будняў. У 1935 г. аўтамабільны аддзел Цэнтральнага Упраўлення дарог і транспарту пры Саўнаркоме СССР быў перайменаваны ў Дзяржаўтаінспекцыію. З мэтай пашырэння функцый ДАІ, перш за ўсё ў забеспячэнні дарожнага руху, пастановай Саўнаркома СССР ад 3 сакавіка 1936 г. яна была ўключана ў састаў Галоўнага Упраўлення рабоча-сялянскай міліцыі НКУС СССР, а 3 чэрвеня было зацверджана Палажэнне аб Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі. Менавіта гэтую дату і прынята лічыць днём утварэння ДАІ, так як яе задачы таго часу вызначалі асноўныя напрамкі дзейнасці цяперашняй Дзяржаўтаінспекцыі.